У Чарнаўчыцкай школе прайшла выстава гурткоў цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Брэсцкага раёна

У Чарнаўчыцкай школе прайшла выстава гурткоў цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Брэсцкага раёна

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Цэлы год рупіліся школьнікі ў розных гуртках, спасцігалі сакрэты творчыя і тэхнічныя, прыдумвалі і рабілі сваімі рукамі розныя рэчы. І дзеці могуць быць творцамі цудаў!

Бацькі, настаўнікі, вучні з цікавасцю разглядалі работы юных вышывальшчыц, якія пад кіраўніцтвам Зінаіды Леанідаўны Кайко ў гуртку “Родныя ўзоры” адкрылі свет пяльцаў, іголак, нітак. Вышыванне, як кажуць нашы равесніцы, – гэта не сумна. Верым, бо калі б Люба Ланшакова сумавала, то ці змагла б яна вышыць такі цудоўны падарунак для мамы – кампазіцыю “Анюціны вочкі”? А вось Аліна Рыкава любіць упрыгожваць свае работы традыцыйнымі беларускімі ўзорамі. Народны арнамент у яе і на ручніках, і на сурвэтках, і на пано. Упрыгожылі выставу і работы Віялеты Плісюк, Каці Мацвей, Вікторыі Бабіч.
Здзівілі выхаванцы гуртка “Прырода і фантазія”. Сухое лісце, кара, мох, зерне ў іх руках ператварыліся ў цудоўныя пейзажы, лясныя скульптуры, прыгожыя аплікацыі. Даша Беразоўская, Ліза Казлякоўская, Саша Пракапчук, Таня Кучко і іншыя разам з кіраўніком гуртка Таццянай Мікалаеўнай Шчарбачэнка парадаваліся, што змаглі ў чарговы раз уразіць і дарослых, і дзяцей. Прынамсі, тое ж зрабілі і выхаванцы гуртка тэхнічнай творчасці, якім кіруе Аляксандр Васільевіч Амяльчук. Макеты яхт, танкаў, самалётаў, аўтамабіляў так і прыцягвалі ўвагу наведвальнікаў выставы. Усё ж такі залатыя рукі ў Вані Сітара, Славы Тура, Мар’яна Лясоты, Сашы Капусцюка і іх сяброў. Так трымаць, хлопцы!
Анастасія ТРАФІМУК,
Ірына ДУНЬКО,
гурток “Літаратурная
творчасць” ЦТДМ,
Брэсцкі раён.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Сярод дыпламантаў конкурсу эсэ акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь – брастаўчане

Следующая запись

Падтрымаем дабрачынную акцыю “Фота на памяць”