З роднай мовай – у вясковую хату

З роднай мовай – у вясковую хату

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Крытышынскае аддзяленне паштовай сувязі лічыцца адным з лепшых у Іванаўскім раёне. Тут працуе невялікі,  але вельмі дружны і згуртаваны калектыў, якім кіруе Алена Міхальчук (на здымку). Паштавікі пастаянна перавыконваюць планы па падпісцы на розныя перыядычныя выданні. Сярод самых папулярных – “Народная трыбуна”. Алена Расціславаўна расказала, што абласную газету заўсёды ў першую чаргу рэкамендуе выпісаць землякам Лідзія Міхальчук. І не толькі таму, што кошт прымальны. За доўгі час працы на пасадзе паштальёна (стаж –  26 гадоў) яна прыйшла да высновы, што ў кожнай хаце павінна быць газета менавіта на роднай мове. Падабаецца крытышынскім падпісчыкам і тое, што на старонках выдання публікуецца шмат матэрыялаў на сацыяльную  тэматыку, узнімаюцца праблемы жыхароў сельскай мясцовасці.
Сёлета “Народную трыбуну” выпісалі 36 жыхароў Крытышынскага сельсавета. Паштавікі ўпэўнены: “НТ” стане надзейным сябрам і кампетэнтным дарадчыкам для тых, хто яе выбраў.
Марыя ФЕДАРУК, “НТ”,
Іванаўскі раён.
Фота Валерыя МІХАЛЬЧУКА.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

“Само па сабе нічога не даецца…”

Следующая запись

Пячэнне “Персікі”