Беларусь

Гатуем заліўное


ЗАЛІЎНОЕ “СМАЧНЫЯ ЛЬДЗІНКІ”
ад Ірыны ПРЫСТУПЧЫК, начальніка аддзела па рабоце з персаналам філіяла “Белдзяржстраху” па Брэсцкай вобласці:
– Я нарадзілася і вырасла на Чукотцы, у суровым паўночным краі, і страва, якую часта гатую, нагадвае мне яго. Загадзя, за некалькі тыдняў, пачынаю збіраць яечныя шкарлупінкі: адсякаю ў яйка “вяршыню”, выліваю змесціва, шкарлупіну мыю і высушваю.
Раблю звычайнае заліўное: адварваю курынае філе ці гавяджы язык (0,5 кг), 2 морквіны – арыенціровачна на 10 яек (порцый). Жэлацін разводжу з разліку 1 ст. лыжка з верхам на шклянку булёну (можна выкарыстаць гавяджы ці курыны кубік) – усяго 4 шклянкі. Невялікія кавалачкі мяса раскладваю ў яечныя шкарлупіны, перакладваючы кветачкамі (зорачкамі) з морквы, зялёным гарошкам, галінкамі пятрушкі. Заліваю булёнам, даю застыць на працягу 10-12 гадзін у халадзільніку.
На вялікую талерку выкладваю лісце салаты, невялікія марынаваныя гурочкі, памідоры, кукурузу, пацісон і г. д., а паміж гароднінай стаўлю папярэдне ачышчанае ад шкарлупінак парцыённае заліўное. Падаю з хрэнам.
Сакрэты прыгатавання:
– жэлацін трэба дабаўляць у булён па рэцэпце, каб заліўное добра застыла;
– пры заліўцы шкарлупінак булёнам трэба сачыць, каб усе кавалачкі былі поўнасцю пакрыты вадкасцю, інакш у гатовым выгля-дзе порцыя будзе дрэнна стаяць на блюдзе;
– высушаныя шкарлупінкі захоўваю, запаўняю і змяшчаю ў халадзільнік у магазіннай форме для яек (папярэдне вымытай).

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля