Беларусь

Халаднік “Рускі”


Ад Алены ХЛАПІЦКАЙ, настаўніцы
Навамышскай дзіцячай музычнай школы Баранавіцкага раёна:
– Самыя смачныя стравы – з выкарыстаннем агародніны, зяленіва і садавіны. Без іх і мяса не такое смачнае, і рыба не такая прывабная. Цыбуля, пятрушка, буракі, сельдэрэй, морква – што ні расліна, дык набор вітамінаў. Хто за здаровае харчаванне і ежу для здароўя, мяне падтрымаюць. Чытачам “НТ” прапаную ў спякотны дзень парадаваць сябе халадніком “Рускі”. Рэцэпт маёй бабулі Аўдоцці Мікітаўны з Саратава выпрабаваны асабіста – і ў гасцях у бабулі, і ў сябе ў Новай Мышы.
Нам спатрэбяцца: 2-3 сярэднія бульбіны (папярэдне трэба адварыць), 1-2 свежыя агуркі, 2 адвараныя яйкі, вараная каўбаса (можна замяніць на любое мяса) – 200-250 грамаў, зялёная цыбуля, кроп, пятрушка, квас хлебны – 1 літр (больш падыдзе “Лідскі” ў бутэльках, бо ён несалодкі; можна выкарыстаць і самаробны бярозавы квас).
Усе інгрэдыенты дробна рэжам, не шкадуем зяленіва, дабаўляем соль па смаку, перамешваем, заліваем квасам і падаём на стол. У талерку, калі хто хоча, можна пакласці лыжку смятаны.
Смачна есці!

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля