Яблычны пірог з… маянэзам

Яблычны пірог з… маянэзам

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

ПІРОГ “ЯБЛЫЧНЫ КАПРЫЗ” ад Вольгі ФЕЛЬКІНАЙ, дэкана філалагічнага факультэта БрДУ імя А.С. Пушкіна:
– Шчыра кажучы, не часта даводзіцца песціць сябе ласункамі, бо, як і належыць сучаснай жанчыне, імкнуся сачыць за фігурай. Дамачадцы не скардзяцца, а дачка нават бярэ прыклад з мамы. Ды час ад часу можна даць сабе невялічкую слабінку. З радасцю выпякаю для сваёй сям’і пірог “Яблычны капрыз”. Унікальнасць рэцэпта ў тым, што ў цеста дадаецца маянэз. За кошт гэтага яно атрымліваецца мяккім, падобным да бісквітнага.
Нам спатрэбяцца: яблыкі (асабіста я бяру антонаўку), 1 яйка, паўшклянкі цукру, шклянка мукі, 1 чайная лыжка соды, маленькі пакецік маянэзу (прыкладна 180-200 г).
Робім цеста: змешваем інгрэдыенты і сочым, каб атрыманая маса нагадвала смятану. Яблыкі рэжам на кавалачкі, пасля выкладваем іх на змазаную алеем і пасыпаную сухарамі форму. Заліваем цестам і пячом да поўнай гатоўнасці. Перад тым, як падаць пірог да стала, варта яго перавярнуць, каб яблыкі апынуліся зверху. Апошні штрых – пасыплем ласунак цукровай пудрай і карыцай.
Усё, можна каштаваць! Пірог літаральна растае ў роце! Спадзяюся, чытачы “Народнай трыбуны” не пашкадуюць, калі скарыстаюцца гэтым простым рэцэптам.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Падарунак лёсу, або Каханне, непадуладнае часу

Следующая запись

Чый тавар лепшы?