Як гатуюць піцу на Піншчыне…

Як гатуюць піцу на Піншчыне…

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

ПІЦА “ТВАРОЖНЫ ЭКСПЕРЫМЕНТ”
ад Святланы КАЗЛОВАЙ, другога сакратара Пінскага райкама ГА “БРСМ”:
– Вясна, як вядома, час абнаўлення. Вось і на кухні, мяркую, варта прыгатаваць нешта новае, чаго раней у вашым меню не было. Тым больш што хутка Вялікдзень, дык чаму б не далучыць да традыцыйных кулічоў і фарбаваных яек штосьці новенькае?! Магчыма, такой стравай-навінкай для некага стане піца “Тварожны эксперымент”, рэцэптам якой хачу падзяліцца з шаноўнымі чытачамі. Яго некалі “пазычыла” ў адной сваячкі.
Каб прыгатаваць гэтую страву, возьмем: 1 пачак тлустага тварагу, 3-4 яйкі, 10 сталовых лыжак алею, столькі ж – вады, 300 грам мукі, 4 сталовыя лыжкі леча, 200 грам грыбоў (сырых ці замарожаных), 2 вялікія цыбуліны, 200 грам варанай каўбасы, 100 грам сыру, 1 пачак сярэднекаларыйнага маянэзу.
Адварым грыбы. Абсмажым парэзаную кубікамі каўбасу са здробненай цыбуляй. Пакідаем гэтыя інгрэдыенты астываць, а тым часам зоймемся цестам. Тварог змешваем з яйкамі, дадаём ваду, потым – алей і муку. Цеста вымешваем (яно павінна атрымацца трохі гусцейшым, чым на аладкі, каб прыліпала да рук). Размяркоўваем цеста на блясе, якую папярэдне змазваем алеем. Выкладаем на цеста леча, затым – цыбулю з каўбасой. Парэжам грыбы і таксама раскладзём на цесце наступным слоем. Пасыпаем піцу сырам, які папярэдне трэба надзерці на буйной тарцы, зверху паліваем маянэзам і адпраўляем у духоўку на 40 мінут.
Частуйцеся самі, частуйце сваіх родных і сяброў! Прыемнага вам апетыту

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Правінцыяльны характар. Які ён?

Следующая запись

Пра эканоміку і земскіх урачоў