Капусны хіт

Капусны хіт

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

КАПУСТА “ІВАНАЎСКІ ХІТ” ад Святланы  МІНЮК, старшыні Дружылавіцкага сельвыканкама Іванаўскага раёна:
– Вельмі люблю гатаваць. Для гэтага не шукаю заморскіх гародніны і садавіны, а выкарыстоўваю старадаўнія рэцэпты нашых бабуль. Вось і на “Мотальскіх прысмаках” парадавала гасцей. Асабліва ім спадабаліся мая капуста “Іванаўскі хіт” і галубцы з бульбай.
Трэба ўзяць: сярэдні качан капусты, 4 курыныя яйкі, смятану ці маянэз, па адной морквіне, цыбуліне, 2-3 памідоры.
Капусту адварваем і разбіраем качан. З яек і 8 сталовых лыжак смятаны (маянэзу) гатуем лізьён. Лісты капусты згортваем канверцікам і, памачыўшы ў лізьёне, абсмажваем на патэльні. Складаем канверцікі ў каструлю, кожны пласт паліваем запраўкай, для якой абсмажваем на алеі моркву, цыбулю, памідоры і дадаём пару лыжак смятаны або маянэзу. Даём страве некаторы час настаяцца.
На гэтай жа самай аснове можна прыгатаваць смачныя галубцы з бульбай: у адвараныя лісты капусты загарнуць бульбяное пюрэ, запраўленае абсмажанай цыбуляй, грыбамі, морквай. У фарш неабходна дадаць адно яйка. Галубцы скласці ў каструлю, заліць кожны пласт запраўкай, як для капусты “Іванаўскі хіт”, трошкі падтушыць, даць настаяцца. Гатовыя галубцы кладзём на талерку, упрыгожваем пятрушкай.
Прыемнага вам апетыту!
Калі смятану замяніць посным маянэзам  і абысціся без яйка, дык гэтыя стравы падыдуць для харчавання падчас рэлігійных пастоў.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

На гэтым тыдні…

Следующая запись

Каля 450 дэлегатаў з 5 краін свету прымуць удзел у IX Рэспубліканскім экалагічным форуме ў Брэсце