Рулет “Царскі”

Рулет “Царскі”

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Ад Ірыны МАКАРЭВІЧ, дырэктара Бярозаўскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы:
– Прынцып, якім кіруюся, зусім просты: сям’я павінна быць накормлена і накормлена смачна. Асабіста я аддаю перавагу мамінай кухні – дранікі, галубцы, супы. Беларускія стравы вельмі смачныя, а таму на стале яны заўсёды актуальныя. Безумоўна, пад настрой ці якое свята з гасцямі можна сябе і экзатычным чым-небудзь парадаваць. Але часам самая звычайная страва і па смаку, і па выглядзе не саступае той экзотыцы. Хоць бы ўзяць рулет “Царскі”. Рэцэпт прачытала ў адным беларускім часопісе, паспрабавала і, хоць я не вялікі аматар рыбных страў, вынікам засталася задаволена.
Для прыгатавання аднаго рулета бяром: свежамарожаную скумбрыю, моркву, яйцо – усё па 1 шт., 20-25 г сухога жэлаціну, невялічкі кавалачак сала, соль, цукар, перац.
Моркву і яйцо варым. Рыбіну разбіраем на два аднолькавыя кавалкі філе, солім, перчым па смаку і дадаём трошкі цукру. На буйной тарцы дзяром моркву, яйцо наразаем кольцамі, а сала – тонкімі скрылікамі. На адну палавінку філе высыпаем роўным слоем жалацін, потым выкладаем сала, на яго – моркву, затым кладзём яйцо. Накрываем другім кавалкам філе, загортваем у харчовую плёнку, перавязваем і праколваем плёнку ў некалькіх месцах. Апускаем рулет у падсоленую ваду, якая кіпіць, і варым 30-40 мінут. Дастаём і адпраўляем пад прэс.
Здымаем плёнку і наразаем рулет. Выкладаем яго на блюда, якое можна ўпрыгожыць зяленівам. Выглядае так апетытна, што ў смаку стравы ніхто не будзе сумнявацца.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

ААТ “Баранавіцкі малочны камбінат” выпускае прадукцыю для ўсіх, хто любіць натуральнае

Следующая запись

Тры старонкі майго Высоцкага