Беларусь

Салата “Утрымаць каханага”


Ад Святланы КОШАЛЬ, упраўляючага аддзялення ААТ “Белаграпрамбанк” у горадзе Бяроза:

– Зразумелае і апраўданае імкненне кожнага чалавека да здаровага харчавання. Вось і я, зыходзячы з карыснасці ежы, стараюся максімальна выкарыстаць у першапачатковым выглядзе дары прыроды, пры гэтым мінімальна падвяргаць іх кулінарнай апрацоўцы, аддаючы перавагу гародніне, фруктам…
Чытачам “НТ” прапаную нескладаную салату з інтрыгуючай назвай “Утрымаць каханага”. Але яе рэцэпт – не догма: калі ласка, уносьце свае элементы смакаты, якія падабаюцца вашым блізкім.
Нам спатрэбяцца: вараныя буракі, бульба і морква, чарнасліў ці курага, арэхі, разынкі, часнок, маянэз.
Першы слой – натаркаваныя буракі, другі – здробнены чарнасліў ці курага. Трэцяй выкладаем моркву, якую пасыпаем разынкамі. Наступны слой – бульба, нарэзаная кубікамі ці саломкай, апошні ж – ізноў буракі.
Пералічаныя шэсць слаёў салаты пажадана тройчы змазаць маянэзам. Пры гэтым для сярэдзіны раю загадзя выціснуць у маянэз часнок, перамяшаць – і няхай з гадзіну пастаіць.
А далей уключайце сваю фантазію, каб з густам аформіць страву. Яе можна проста пасыпаць арэхамі, а можна з тых жа арэхаў і разынак выкласці надпіс: віншаванне са святам, шчырае пажаданне ці прызнанне ў любові…

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля