Беларусь

ТЭФТЭЛІ “СТРОЙНАЯ ТАЛІЯ”


ТЭФТЭЛІ “СТРОЙНАЯ ТАЛІЯ”
ад Алены ВЯРБІЛА, настаўніцы Малькавіцкай СШ Ганцавіцкага раёна:
– Мне даспадобы ёлачкі, зробленыя сваімі рукамі, як, дарэчы, і іншыя прадметы ўжытку, ці рэцэпты, перанятыя ад кагосьці, затым дапоўненыя сваімі кулінарнымі схільнасцямі – пэўна, таму я і стала настаўніцай тэхнічнай працы. А з чытачамі газеты хачу падзяліцца перанятай ад маёй цёткі мясной, ды даволі дыетычнай стравай, якую вельмі любіць уся сям’я.
Нам спатрэбіцца: 500 г курынага фаршу (можна і свіна-гавяджага), 200 г грэцкай крупы, 2 вялікія морквіны, 1 цыбуліна, 300 г свежай капусты, 2 яйкі, соль і прыправы.
Бяром бурачную тарку і надзіраем моркву з капустай. Да іх дадаём дробна парэзаную, апараную цыбулю, звараную да паўгатоўнасці грэчку і астатнія інгрэдыенты. Усё добра перамешваем, фармуем тэфтэлі.
На разагрэтую патэльню з алеем выкладваем нашы круглякі, якія я, да прыкладу, абсмажваю на маленькім агні, мая ж мама яшчэ і прапарвае іх. У такім выпадку раю зыходзіць са сваіх звычак.
Смаката з вясёлай назвай “Стройная талія” гатовая. Цяпер фантазіруйце, як яе лепш падаць на стол – з гарнірам ці з гароднінай. Бо нават самую звычайную страву – тую ж салату “Аліўе” – можна абнавіць, надаць новы смак, замяніўшы каўбасу на адвараную курыную пячонку і абавязкова заправіўшы маянэзам “Салатны”.
Смачна есці!

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля