Закуска “Чароўная лодачка”
Ад Людмілы БЯДУЛЯ, галоўнага спецыяліста аддзела па рабоце са сродкамі масавай інфармацыі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы аблвыканкама:
– Я ўпэўнена: самыя смачныя стравы атрымліваюцца тады, калі ў душы – вясна. А як яшчэ і на двары пануе гэтая цудоўная пара года – увогуле свята! Тым больш, што 5 мая, менавіта ў Дзень друку, наша сям’я будзе адзначаць 15-годдзе сына Юры. І так ужо заведзена: ніводная ўрачыстасць не абыходзіцца ў нас без халоднай закускі “Чароўная лодачка”.
Інгрэдыенты: 3 салодкія перцы (пажадана рознага колеру), 200 грамаў цвёрдага сыру, 4-5 вараных яек, 2-3 сырыя морквіны, маянэз, 3-4 зубкі часнаку, соль.
Пачысціўшы перац, рэжам яго ўздоўж на чатыры (магчыма і шэсць) палосак-“лодачак”, якія напаўняем смачнай начынкай. Для гэтага дробна таркуем сыр і моркву, а вось яйкі лепш нарэзаць буйней – дадаём маянэз, соль па смаку, нацёрты часнок і перамешваем.
Калі ж вы ўпрыгожыце “лодачкі” зяленівам – пятрушкай, кропам і тым, што любіць ваша сямейства, дык гэткая прыгажосць доўга не затрымаецца на блюдзе.
А з нагоды прафесійнага свята журналістаў Людміла Уладзіміраўна віншуе не толькі іх, але і ўсіх чытачоў газет, слухачоў радыё, тэлебачання ды жадае творчых поспехаў, натхнення і светлых думак, з якіх пачынаюцца добрыя справы.
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.