Баранавіцкія школьнікі пабывалі ў польскім міжнародным навуковым лагеры

Баранавіцкія школьнікі пабывалі ў польскім міжнародным навуковым лагеры

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Самая папулярная тэма верасня ў школьнікаў – як прайшло лета. Уражаннямі дзеляцца доўгі час, а ўспаміны жывуць яшчэ больш. Мне, напрыклад, і сёння прыемна ўзгадаць маё лета.
Займальная гэта справа – адкрываць свет і людзей у ім. Магчымасцей шмат, асабліва ў час канікул. У гэтым годзе давялося пабываць у польскім міжнародным навуковым лагеры ў мястэчку Серпеліцэ каля горада Сакалуў Падляскі. Адпачывала разам з палякамі, літоўцамі. Кожны дзень быў насычаны займальнай праграмай. Але не толькі забавамі быў заняты наш час: лагер  даў магчымасць набыць новыя веды па польскай мове і літаратуры. Паспрыялі пашырэнню кругагляду і паездка ў Варшаву, дзе мы паглядзелі горад, пабывалі ў сейме, і сустрэчы з вядомымі людзьмі Польшчы – акцёрам Ежы Зельнікам, тэлевядучым і акцёрам Крыстаферам Меланчуком. Мы ладзілі творчыя вечарыны, дзе кожны змог пазнаёміцца з культурай другога, паведаміць пра сваю краіну.
Адпачынак у Серпеліцэ падарыў і новых сяброў. Мы раз’ехаліся, але падтрымліваем сувязь праз інтэрнэт.
Гэта ж выдатна, што ў беларускіх  дзяцей ёсць магчымасць ездзіць у міжнародныя лагеры. Такі адпачынак дае практыку жывой мовы і ўзбагачае  духоўна. Наша моладзь вучыцца талерантнасці, зносінам з людзьмі розных нацыянальнасцей, пазнае культуру і традыцыі другіх народаў і знаёміць свет з Беларуссю.
Дар’я РАМЕЙКА,
г. Баранавічы.
Фота аўтара.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Леанід ГУЛЯКА, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей: “Мір і грамадская згода – найвялікшае багацце…”

Следующая запись

ТОП-10 знакамітасцей Брэста па версіі “Какетак.net”