Члены клуба віртуальных лётчыкаў “Крэчат” з Бярозы – бронзавыя асы Міжнароднага турніру пілотаў

Члены клуба віртуальных лётчыкаў “Крэчат” з Бярозы – бронзавыя асы Міжнароднага турніру пілотаў

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

У рамках адборачных гульняў “World Cyber Games 2011” прайшоў  IV Міжнародны турнір віртуальных пілотаў на сімулятары самалётаў часоў Вялікай Айчыннай вайны “Іл-2. Штурмавік”. Турнір быў арганізаваны Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь сумесна з прадстаўніцтвам кампаніі Samsung Eleсtronics у Беларусі. У віртуальнай прасторы сустрэліся  8 каманд з Мінска, Гомеля, Брэста, Бабруйска, Бярозы, Вільнюса і Масквы.
Ад Бярозы на турніры выступалі члены клуба віртуальных лётчыкаў “Крэчат” Цэнтра дадатковага навучання дзяцей і моладзі. Рыхтаваліся да турніру сур’ёзна: вывучалі асаблівасці  пілатавання і баявога прымянення самалётаў, якія арганізатары прапанавалі для віртуальных баёў, правялі трэніровачныя баі. Ведаючы ўзровень падрыхтоўкі сапернікаў, вопыт іх удзелу  ў такіх турнірах, хлопцам з “Крэчата” была пастаўлена задача ўвайсці ў чацвёрку наймацнейшых. Што каманда паспяхова і  выканала, заняўшы трэцяе месца. Нашы віртуальныя пілоты былі ўзнагароджаны дыпломамі Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і каштоўнымі падарункамі ад кампаніі Samsung Electronics.
Дарэчы, за два гады работы клуба віртуальных лётчыкаў “Крэчат” паветраныя баі набылі папулярнасць сярод падлеткаў. Атрымалася нават правесці тры раённыя турніры, у кожным з якіх удзельнічала па 5 – 6 каманд школ Бярозаўскага раёна і вайсковай часці №55782. У клубе займаецца больш за 20 хлопчыкаў і дзяўчынак 9 – 11 класаў школ горада Бярозы і вёсак Першамайская, Шыліна і Кабакі. Кіраўнік клуба Віктар Яўхуціч упэўнены: апошняя перамога “Крэчата” яшчэ больш павялічыць цікавасць падлеткаў да клуба.
Ірына МІНЕЕВА,
г. Бяроза.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Леанід ГУЛЯКА, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей: “Мір і грамадская згода – найвялікшае багацце…”

Следующая запись

ТОП-10 знакамітасцей Брэста па версіі “Какетак.net”