Да сяброў у “Альтанку”

Да сяброў у “Альтанку”

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Новы паэтычны клуб створаны ў гімназіі г. Іванава
Літаратурная творчасць заўсёды прываблівае дзяцей. Вось і ў нашай гімназіі знайшлося шмат аматараў паэтычнага і празаічнага слова. Нехта раней спрабаваў ужо свае сілы ў творчасці, а нехта захацеў зрабіць першыя спробы. Вось чаму для вучняў 5-10 класаў і арганізавалі паэтычны клуб.
Галоўная задача “Альтанкі” (так мы яго назвалі) – выяўленне і падтрымка маладых талентаў, актывізацыя творчай дзейнасці школьнікаў. Разам са сваім кіраўніком Надзеяй Уладзіміраўнай Паліўка мы будзем тварыць і развіваць свае здольнасці. Плануем праводзіць паэтычныя вечары, сустрэчы з цікавымі людзьмі, якія ўжо маюць пэўныя творчыя дасягненні. Марым выпусціць зборнік з работамі альтанцаў, а пакуль наладжваем сяброўства з рознымі газетамі і часопісамі. Радуемся, калі нашы творы друкуюць, бо такім чынам можам падарыць сваю літаратурную творчасць іншым.
Паэтычны клуб “Альтанка” робіць свае першыя крокі, і мы верым – яны будуць удалымі.
Аліна ЦВІКЕВІЧ,
паэтычны клуб “Альтанка”,
г. Іванава.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Творча мысліць. Каб творча жыць

Следующая запись

Ахоўніцы спакою