Ёлка з… апельсіна

Ёлка з… апельсіна

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Як зберагчы жывыя дрэвы і не пакінуць свята без абавязковага атрыбута, ведаюць школьнікі Бярозаўшчыны
Вы думаеце, што ёлкі ці растуць у лесе, ці іх вырабляюць на фабрыцы? Так яно і ёсць, калі мець на ўвазе традыцыйнае дрэва. У апошні ж час усё большую папулярнасць набывае нетрадыцыйная ёлка. Яе можна зрабіць з усяго, што ляжыць пад рукой, пачынаючы з паперы і заканчваючы прадуктамі харчавання. Сакрэты такога крэатыву зусім і не сакрэты для школьнікаў нашага раёна. Ужо другі год запар у Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Бярозы праводзіцца выстава “Ялінка, жыві!”. Дзеці з розных школ, а таксама гурткоўцы ЦДА і ў гэты раз ахвотна прынеслі свае работы. І зрабілі яны іх  з самых нечаканых матэрыялаў: бутэлек, галінак дрэў, саломы, цукерак, гузікаў, камп’ютарных дыскаў, нітак, пер’яў і нават… апельсінаў. Цяжка ўявіць сабе ёлку з апельсінаў, але такая ёсць. Дзеці  проста парэзалі апельсіны долькамі, высушылі і ўпрыгожылі імі дрэўца. Зрабілі такую ёлку вучні Сігневіцкай школы.

На выставе адразу кідаецца ў вочы ёлка з пер’я, зробленая хлопцамі з сярэдняй школы №2 горада Бярозы. Такая далікатная, лёгкая, пушыстая, як анёл. Ёлка-самалёт таксама здзіўляе гледачоў. Яе прыдумалі і зрабілі ўдзельнікі авіямадэльнага гуртка. Вучні Бярозаўскай пачатковай школы для вырабу сваёй прыгажуні выкарысталі камп’ютарныя дыскі…
Каля 60 ялінак паказана на выставе. Кожную хочацца разгледзець і дакрануцца. І ўзнікае жаданне скарыстацца ідэямі равеснікаў і на наступныя святы паспрабаваць зрабіць нешта падобнае сабе ці каму-небудзь у падарунак.
Кацярына КАЗІНЕЦ,
клуб журналістыкі Бярозаўскага ЦДА.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Што дапаможа выпускнікам правільна знайсці сваю прафесію?

Следующая запись

Галоўнае багацце Кацярыны Ляснічай