Што дапаможа выпускнікам правільна знайсці сваю прафесію?

Што дапаможа выпускнікам правільна знайсці сваю прафесію?

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Адным з найважнейшых пытанняў, якое хвалюе выпускнікоў школ і іх бацькоў, з’яўляецца выбар будучай прафесіі. Бо гэта той фактар, які вызначае ўсё наступнае жыццё чалавека.
Я  вучуся ў Баранавіцкім ліцэі №1 у 11 класе. Сёлета перада мной паўстала пытанне: кім я бачу сябе ў будучыні? Вельмі складана было вызначыцца з выбарам,  бо жадаю не толькі рэалізаваць свае амбіцыі і мары, але мець годны заробак. Адзінае, што дакладна ведала на той момант: мне падабаецца пісаць.  Вырашыла напісаць невялікі артыкул і паказаць яго знаёмай журналістцы. Вядома, у маёй рабоце былі недахопы, але ў цэлым матэрыял аказаўся нядрэнны. Узважыўшы ўсе “за” і “супраць”, вырашыла стаць журналістам. Бо гэта такая цікавая, важная і патрэбная прафесія, хоць  і складаная.
Заадно пацікавілася, як мае аднагодкі спраўляюцца са складанай задачай выбару будучыні. У сваім класе правяла анкетаванне і высветліла: многім падабаюцца творчыя прафесіі – дызайнер, акцёр, журналіст. Аднак большасць усё ж абралі перспектыўныя і высокааплатныя: эканаміст, менеджар, юрыст… Амаль кожны ўжо вызначыў для сябе ВНУ, дзе хацеў бы вучыцца. Толькі 10 працэнтаў яшчэ не вырашылі, куды будуць паступаць. Практычна ўсе мае аднакласнікі займаюцца з рэпетытарамі – магчыма, таму, што  адчуваюць  недахоп ведаў, а можа, лічаць,  што адна школа не зможа даць дастаткова для паспяховага паступлення.
Выявіўшы, што большая частка маіх аднагодкаў вызначылася з прафесіяй, спытала, хто дапамог ім у гэтым. Значную ролю адыгралі тэсты, якія  нам прапанавала прайсці школьны псіхолаг Вольга Быцко. Вырашыла спытаць у яе, што яшчэ можа паўплываць на прафарыентацыю.
– Прафарыентацыя – гэта сістэма падрыхтоўкі моладзі да вольнага і самастойнага выбару прафесіі, закліканая ўлічваць індывідуальныя асаблівасці кожнай асобы, – патлумачыла Вольга Юльянаўна. – Добра дапамагаюць вызначыцца з будучай прафесіяй тэсты. Прайсці іх можна ў навучальнай установе або ў інтэрнэце. Не варта ігнараваць дні адчыненых дзвярэй, якія традыцыйна праводзяць у навучальных установах. Шмат інфармацыі можна знайсці ў інтэрнэце.
Вельмі важна ўлічваць запатрабаванасць той або іншай прафесіі на рынку працы. Мабыць, цяпер найбольш запатрабаваныя работнікі, якія спецыялізуюцца на IT-тэхналогіях і праграмаванні. Большасць кампаній ствараюць свае сайты, якія трэба падтрымліваць.
Далей – гандлёвы прадстаўнік. Гэта цяжкая работа, далёка не ў кожнага атрымаецца ездзіць ад крамы да крамы, прымаючы заказы і адвозячы замоўлены раней тавар. Аднак тыя, хто дасягнуў поспеху на гэтай ніве, зарабляюць нядрэнныя грошы. Цікавыя і карысныя таксама прафесіі бухгалтара і юрыста. Праблема толькі ў тым, што ў гэтых сферах вялікія грошы зарабляюць выключна прафесіяналы высокага класа.
Шмат вакансій хаваецца за абцякальным словам “менеджар”. Менеджар па рабоце з кліентамі, менеджар па персанале, па рэкламе, па продажах і іншыя. Вельмі запатрабаваныя спецыялісты па персанале і падборы кадраў. Прафесія ўрача прэстыжная заўсёды. Крэдытныя эксперты, фінансавыя аналітыкі і іншыя спецыяльнасці, звязаныя з фінансамі, аплачваюцца заўжды годна. Спецыяльнасць “Гасцінічны сэрвіс і турызм” можна назваць адной з самых перспектыўных і таму запатрабаваных на сённяшні дзень.
Безумоўна, ставіцца да выбару прафесіі трэба адказна і сур’ёзна. Калі ж цяжка вызначыцца самому, дык прыслухайцеся да парад школьнага псіхолага ці пагаварыце з іншым кампетэнтным спецыялістам. У дзяцінстве мы часта гулялі ў розныя прафесіі, але забавы скончыліся, час рабіць выбар. І няхай ва ўсіх выпускнікоў ён будзе ўдалы.
Аляксандра ГУЛІЦКАЯ,
гурток “Экажурналістыка”,
г. Баранавічы.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Ён мерае час стагоддзямі

Следующая запись

Пра духоўнае адраджэнне, футбол і стыпендыіі…