У абласным этапе ваенізаванай гульні “Зарніца” перамагла каманда з Камянца

У абласным этапе ваенізаванай гульні “Зарніца” перамагла каманда з Камянца

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Незвычайна пачаліся летнія канікулы для 216 юнакоў і дзяўчат, якія прынялі ўдзел у абласной “Зарніцы”. На два дні яны акунуліся ў сапраўднае армейскае жыццё.
Спаборніцтвы праходзілі на базе 38-й асобнай гвардзейскай Венскай Чырванасцяжнай мабільнай брыгады.
– Сёлетняя “Зарніца” прысвечана 70-годдзю абароны Брэсцкай крэпасці, – расказала начальнік аддзела па справах моладзі абл-выканкама Ірына Замарозная. – Удзел у ёй прынялі пераможцы раённых этапаў. Адметна, што сучасная ваенізаваная гульня захапляе і вучняў старэйшых класаў, а не толькі піянераў, як гэта было раней. “Зарніца” з кожным годам становіцца ўсё папулярней сярод моладзі.
Юнакі і дзяўчаты спаборнічалі і дэманстравалі навыкі ў конкурсах мастацкай самадзейнасці, баявых лісткоў, аглядзе строю і песні. Належным чынам праявілі сябе школьнікі ў аперацыі “Снайпер”, ваенна-спартыўнай эстафеце, паказалі добрую медыка-санітарную падрыхтоўку.
Тое, што да гульні дзеці і падлеткі старанна рыхтаваліся, сведчылі дысцыплінаванасць і знешні выгляд ігракоў. У кожнай каманды была свая непаўторная форма. Марская тэма, хакі, крапавыя берэты – дзіцячая фантазія не мела межаў. Асабліва вылучалася каманда-пераможца мінулага года з Ганцавіцкага раёна. Яна і атрымала ганаровае права адкрыць “Зарніцу-2011”.
Напружанай аказалася барацьба за перамогу. Хоць і выпалі ўсе ваенна-спартыўныя іспыты на вельмі спякотны час, 18 каманд-удзельніц годна выступілі. Не прыехалі на “Зарніцу” толькі пружанцы, а так за запаветны кубак змагаліся “зарнічнікі” з усёй Берасцейшчыны. У выніку першае месца заняла каманда сярэдняй школы №2 г. Камянца. На другім месцы – зборная Пінска, на трэцім – каманда Брэсцкага раёна.
Пераможцы атрымалі кубкі, дыпломы і падарункі ад арганізатараў. Гульня “Зарніца-2011” прайшла па ініцыятыве і пры падтрымцы аддзела па справах моладзі аблвыканкама, 38-й асобнай гвардзейскай Венскай Чырванасцяжнай мабільнай брыгады, Брэсцкага райвыканкама, абласной піянерскай арганізацыі, абласной арганізацыйнай структуры ГА “ДТСААФ”.
Акрамя насычанай конкурснай праграмы, вайскоўцы падрыхтавалі насычаную культурную. Дзеці і падлеткі ахвотна прынялі ўдзел у экскурсіі па вайсковай часці, наведалі мясцовы музей, паглядзелі тэматычныя фільмы.
Вольга СВІРЫДОВІЧ, “НТ”,
Брэсцкі раён.
Фота аўтара.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Каманды Бярозаўскага і Пружанскага раёнаў сталі пераможцамі IV абласной спартакіяды прафсаюза работнікаў культуры

Следующая запись

Нефізічная формула ліцэіста Шараева