Сябры Мельпамены

Сябры Мельпамены

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Захопленасць літаратурай і тэатрам вывела ў Брэсце на сцэну паўтары сотні школьнікаў
У трэці раз у Маскоўскім раёне Брэста прайшоў фестываль школьных тэатральных калектываў “Дзве сястры: Беларусь і Расія”, у якім прынялі ўдзел 150 школьнікаў. Журы прагле-дзела 15 спектакляў. Свае сілы на сцэне паспрабавалі і малодшыя школьнікі, і старшакласнікі.
Старшыня журы, метадыст аддзела адукацыі адміністрацыі Маскоўскага раёна Святлана Смірнова вынікамі задаволена: “Асноўная мэта фестывалю  – выхаванне ў дзяцей любові да літаратуры і знаёмства з тэатрам. Спалучэнне гэтых відаў творчасці вельмі цікавае. Мы рады, што ўдаецца абудзіць інтарэс школьнікаў да слова”.
Святлану Аляксееўну падтрымаў і член журы, галоўны рэжысёр Брэсцкага тэатра лялек Дзмітрый Нуянзін: “Тэатральнае мастацтва не мае межаў і ўзроставых абмежаванняў. З кожным новым фестывалем, а праходзіць ён раз у два гады, узровень удзельнікаў расце. Бывае, што дзеці губляюцца на сцэне, але заўсёды гэты фэст запальвае сапраўдныя “зорачкі”.
Напярэдадні Міжнароднага дня тэатра, які адзначаецца 27 сакавіка, у Тэатры лялек прайшло падвя-дзенне вынікаў фестывалю “Дзве сястры: Беларусь і Расія”. Узнагароды ўручылі ў 18 намінацыях. Так, за арыгінальнасць ідэі адзначылі тэатр “Вобраз” ліцэя №1 імя А.С. Пушкіна, а за паспяховы дэбют – тэатральны калектыў САШ №14.
За лепшую рэжысёрскую работу ўзнагароды адправіліся ў 12-ю і 31-ю школы, а за лепшы акцёрскі ансамбль – у 37-ю…
У межах фестывалю было праведзена шмат мерапрыемстваў. Школьнікам запомнілася творчая сустрэча з акцёрамі Тэатра лялек, прагляд і абмеркаванне спектакля “Крысалоў”. Цікавым атрымаўся і раённы конкурс чытальнікаў. А падвядзенне вынікаў фэсту завяршылася, зразумела, спектаклем: і дзеці, і дарослыя з задавальненнем паглядзелі “Русалачку” ў выкананні прафесійных брэсцкіх лялечнікаў.
Дзмітрый ШЫФЕРШТЭЙН,
студэнт БрДУ імя А.С. Пушкіна.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Актуальнасці мясцовага маштабу

Следующая запись

Эх, калі прозвішча змяню – лепш я зажыву!