Беларусь

Аб’яўлены чарговы шосты конкурс “Лепшы менеджар па якасці”


У 2011 годзе ў Беларусі аб’яўлены  чарговы шосты конкурс “Лепшы менеджар па якасці”. За гэты час яго лаўрэатамі сталі пяць спецыялістаў прадпрыемстваў Брэсцкай вобласці
Прымаць удзел у конкурсе могуць спецыялісты або кіраўнікі служб сістэмы менеджменту якасці арганізацый Рэспублікі Беларусь усіх форм уласнасці, якія дасягнулі значных вынікаў у галіне менеджменту якасці і займаюцца сістэмай менеджменту якасці ў да-дзенай арганізацыі не менш за тры гады. Абавязковай  умовай з’яўляецца наяўнасць сертыфікаванай сістэмы менеджменту  якасці ў арганізацыі, якую прадстаўляе ўдзельнік.
Арганізацыя, якая прадстаўляе  свайго (-іх) менеджара (-аў) па якасці для ўдзелу ў конкурсе, павінна падаць да 1 верасня 2011 года ў сакратарыят конкурснай камісіі заяўку і камплект устаноўленых дакументаў.
Неабходныя кансультацыі можна атрымаць у БелДІСС: 220113, вул. Мележа, 3, п. 805, г. Мінск; тэл. (017) 262-52-54.
Падрабязная інфармацыя аб конкурсе размешчана на інтэрнэт-сайце БелДІСС (www.belgiss.by), у раздзеле “Якасць/Конкурсы ў галіне якасці”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля