Абвешчаны конкурс фотаздымкаў “Здаровы лад жыцця вакол мяне”

Абвешчаны конкурс фотаздымкаў “Здаровы лад жыцця вакол мяне”

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Конкурс фотаздымкаў абвешчаны абласным цэнтрам гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя  і галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы аблвыканкама
Конкурс праходзіць з 1 ліпеня па 1 верасня. Яго мэта: прыцягненне ўвагі да пытання фарміравання станоўчай грамадскай думкі аб здаровым ладзе жыцця на Берасцейшчыне; стварэнне ўмоў для яго вядзення, прапаганда сярод жыхароў рэгіёна ідэі ўмацавання здароўя, прафілактыкі хвароб.
Работы неабходна адправіць да 1 верасня ў аддзел грамадскага здароўя ДУ “БАЦГЭіГЗ” па адрасе: 224030, г. Брэст, вул. Смірнова, 111.
Удзельнічаць у конкурсе могуць як прафесіяналы, так і фотааматары. Ад аднаго аўтара прымаецца не больш чым 2 работы фарматам не менш за 10 на 15 сантыметраў. Здымкі павінны быць аформлены ў рамачкі (плануецца паказаць іх на VII Міжнароднай выставе-кірмашы “Садзейнічанне здароваму ладу жыцця-2011”. Да кожнага дадаецца анатацыя (аповяд аб тым, што хацеў паказаць аўтар), запоўненая і прымацаваная таблічка з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара, яго ўзрост, адкуль ён, кантактная інфармацыя (тэлефоны, адрас электроннай пошты).
Вынікі конкурсу абвесцяць, а таксама ўзнагародзяць пераможцаў і прызёраў на выставе-кірмашы “Садзейнічанне здароваму ладу жыцця-2011”.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 24-95-34, 24-86-85 (код Брэста – 8-0162).

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Яўген Казімірчык кіруецца правілам: дробязных пытанняў не існуе

Следующая запись

Беларускі каларыт і моц брэсцкіх асілкаў адзначаны на рэспубліканскім фестывалі “Алімпія-2011”