Абвешчаны рэспубліканскі дзіцячы конкурс лістовак “На варце будучага пакалення”

Абвешчаны рэспубліканскі дзіцячы конкурс лістовак “На варце будучага пакалення”

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Творчае спаборніцтва працягнецца да 16 снежня гэтага года. Асноўная яго  мэта – папярэ-джанне супрацьпраўных паводзін, прафілактыка шкодных звычак і фарміраванне здаровага ладу жыцця сярод дзяцей, падлеткаў і моладзі. Арганізатарамі  конкурсу з’яўляюцца міністэрствы ўнутраных спраў, адукацыі, аховы здароўя, інфармацыі, спорту і турызму, культуры і Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце ад 12 да 18 гадоў, а таксама аўтарскія калектывы непаўналетніх (не больш чым тры чалавекі). Да 30 лістапада трэба запоўніць электронную форму на дзіцячым прававым сайце (http://mir.pravo.by) у раздзеле “Конкурсы і віктарыны”. Вашы лістоўкі павінны мець фармат файла  jpg, памер малюнка – не менш чым 102х768 пікселей.
Узнагароджанне пераможцаў конкурсу адбудзецца ў Мінску. Лепшыя творчыя работы размесцяць на білбордах, а таксама ва ўстановах аховы здароўя, культуры, адукацыі, фізічнай культуры і спорту, у месцах масавага знаходжання грамадзян.
Сабіна ГАРАЕВА,
студэнтка
БрДУ імя А.С. Пушкіна.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар правёў чарговую прэс-канферэнцыю

Следующая запись

Выратаваць хлопчыка!