Фотаконкурс ад “НТ
Тэма пятага задання рэдакцыйнага фотаконкурсу – “Вясновы дзень год корміць” – зноў выклікала вашу традыцыйную актыўнасць. І на гэты раз таксама найбольш шчыруюць кабрынчане. Умовы конкурсу выканалі Леанід Глушко, Ігар Ніжнік, Анатоль Шугай і многія іншыя нашы ўдзельнікі. А пераможцам пятага тура зноў стаў кабрынчанін Анатоль ШУГАЙ. Яго здымак і подпіс прапануем увазе чытачоў.
“А з такой тэхнікай мне ніякі ўраджай не страшны!”
ТЭМА ШОСТАГА ЗАДАННЯ: “Канікулы, канікулы – вясёлая пара”.
Дасылайце вашы фотаздымкі і подпісы да 30 чэрвеня.
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.