У вёсцы Вяжное Пружанскага раёна прайшоў V юбілейны маладзёжны семінар-злёт Брэсцкай епархіі “Адзінства”
На пяць дзён гэты населены пункт ператварыўся ў сапраўдную апору маладых вернікаў з усёй Брэстчыны і краін-суседак. Тэма сёлетняга форуму гучала сцісла, але ясна: “Праваслаўе як стыль жыцця”. Таму не дзіўна, што ў Вяжным сабраліся якраз тыя, хто па жыцці кіруецца менавіта праваслаўнымі ідэямі і каштоўнасцямі. Сярод іх – прадстаўнікі маладзёжных брацтваў Брэсцкай епархіі, госці з Польшчы, Украіны, Расіі і шэрагу беларускіх епархій.
Адкрыццё злёту пачалося з малебну і сустрэчы з епіскапам Брэсцкім і Кобрынскім Іаанам. З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнуліся Павел Рамановіч – старшыня епархіяльнага аддзела па рабоце з моладдзю, Яўген Лабанаў – адказны сакратар Аб’яднання моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы, іерэй Марцін Госцік – духоўнік моладзі польскага горада Любліна. Практычная частка мерапрыемства раздзяліла прысутных па секцыях “Місія і моладзь”, “Царква і грамадства”, “Царква і СМІ”, “Літаратура”, “Жыццё Царквы”, “Мода”, “Музыка” і “Спорт”.
Свята-Петрапаўлаўскае маладзёжнае праваслаўнае брацтва горада Драгічына, якое было прызнана лепшым летась, перадало сцяг “Адзінства” сёлетняму лідару – маладзёжнаму аддзелу Брэсцкага епархіяльнага ўпраўлення. Яго члены ўрачыста паабяцалі захоўваць пераходны сімвал акурат да наступнага злёту.
Ніна ЛЕАНАВЕЦ, “НТ”.
Фота з архіва Брэсцкай епархіі.
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.