Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №21 ад 18 студзеня 2010 г
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №21 ад 18 студзеня 2010 г.
Аб назначэнні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў двадцаць шостага склікання
У адпаведнасці з пунктам 2 артыкула 84 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь пастанаўляю:
1. Назначыць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць шостага склікання на 25 красавіка 2010 г.
2. Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў у адпаведнасці са сваімі паўнамоцтвамі арганізаваць правядзенне выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь і ажыццяўляць кантроль за выкананнем заканадаўства аб выбарах.
3. Дзяржаўным органам, іншым арганізацыям забяспечыць выкананне ва ўстаноўленыя Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь тэрміны аднесеных да іх кампетэнцыі арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь.
4. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь забяспечыць фінансаванне расходаў на падрыхтоўку і правядзенне выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь у межах сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджеце на гэтыя мэты.
5. Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.