Беларусь

Уважліва і прынцыпова


У ПАЛЕСКІМ ДЗЯРЖАЎНЫМ УНІВЕРСІТЭЦЕ АДБЫЎСЯ АДЗІНЫ ДЗЕНЬ ІНФАРМАВАННЯ
ПА ТЭМЕ «ПРАГРАМА САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАГА РАЗВІЦЦЯ КРАІНЫ НА 2011-2015 ГАДЫ –
НОВЫ ТВАР БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ» З УДЗЕЛАМ СТАРШЫНІ АБЛВЫКАНКАМА КАНСТАНЦІНА  СУМАРА
Выступаючы перад студэнцтвам, кіраўнік вобласці адзначыў, што дзяржава ў будучай пяцігодцы будзе надаваць асаблівую ўвагу маладзёжнай палітыцы. Асноўнымі напрамкамі стануць: стварэнне ўмоў для ўсебаковага і гарманічнага развіцця маладых грамадзян, актыўнае іх уключэнне ва ўсе сферы жыццядзейнасці грамадства. Канстанцін Сумар падкрэсліў, што бу-дзе актывізавана работа па забеспячэнні занятасці моладзі, развіцці яе прадпрымальніцкай і творчай ініцыятыў, узмацненні падтрымкі маладых сем’яў.
Гарантыя атрымання першага працоўнага месца, будаўніцтва льготнага жылля, сацыяльная абароненасць маладых спецыялістаў, магчымасць цікава і з карысцю праводзіць вольны ад работы час – усё гэта дае падставу меркаваць, што пасля заканчэння навучальных устаноў маладыя людзі не паедуць з краіны, а будуць працаваць і нарошчваць эканамічны патэнцыял Беларусі, ствараць новы твар дзяржавы.
Старшыня аблвыканкама наведаў студэнцкі інтэрнат, дзе пазнаёміўся з бытам і ўмовамі пражывання студэнтаў Палескага ўніверсітэта. Таксама ён пабываў у анкалагічным дыспансеры. Цёпла сустрэлі губернатара работнікі і наведвальнікі жаночай кансультацыі. Пасля рамонту і ўстаноўкі сучаснага медыцынскага абсталявання тут створаны выдатныя ўмовы для абследавання цяжарных жанчын. Будучым мамам губернатар падарыў ружы. Атрымаў букет і будучы тата, які з хваляваннем чакаў сваю жонку, што праходзіла ўльтрагукавое абследаванне. На ім вызначылі, што  маладой пары трэба чакаць нараджэння трайнят.
У другой палове дня ў Пінскім гарвыканкаме губернатар правёў прыём грамадзян па асабістых пытаннях. Трэба адзначыць аператыўнасць вырашэння Канстанцінам Сумарам узнятых праблем. Да прыкладу, па пытаннях, якія тычыліся аказання дапамогі пацярпелым у аварыі на “Пінскдрэве”, Канстанцін Андрэевіч выходзіў па мабільнай сувязі  на міністра аховы здароўя. Да кожнага звароту кіраўнік вобласці паставіўся ўважліва і прынцыпова ацэньваў, калі таго патрабавала сітуацыя, работу мясцовых кіраўнікоў.
Марыя ФЕДАРУК, “НТ”,
г. Пінск.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля