Вяскоўцам дапамогуць у вядзенні асабістых гаспадарак

Вяскоўцам дапамогуць у вядзенні асабістых гаспадарак

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Не быць абыякавымі – тады праблемы грамадзян стануць вырашальнымі.
Да такой высновы прыйшлі ўдзельнікі семінара-нарады па пытанні “Аб мерах па далейшым павышэнні якасці жыцця насельніцтва, якія прымаюцца органамі мясцовага кіравання і самакіравання ў 2010 годзе, аб’яўленым Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Годам якасці”, які адбыўся ў чацвер на базе Брэсцкага, Драгічынскага і Іванаўскага раёнаў.
Падчас практычнай часткі мерапрыемства старшыні сельскіх, пасялковых і раённых Саветаў дэпутатаў, старшыні райвыканкамаў, старасты населеных пунктаў, кіраўнікі абласных службаў на прыкладзе работы асобных сельскіх Саветаў паглядзелі, як органамі мясцовага кіравання і самакіравання забяспечваецца павышэнне якасці жыцця насельніцтва. Убачылі, як гавораць, усё лепшае, што зроблена ў гэтым кірунку. Прапанаванае ўвазе ўдзельнікаў семінара-нарады не новае, але важнае, зазначыў, адкрываючы пленарнае пасяджэнне, якое адбылося ў Драгічынскім Доме культуры, старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар. Бо ад таго, у якім стане знаходзяцца нашы населеныя пункты, залежыць настрой людзей. А гэта, у першую чаргу, добраўпарадкаванне вёсак і вёсачак, стан дарог і вуліц, утрыманне могілак і міні-палігонаў, дапамога сялянам у вядзенні асабістых падсобных гаспадарак. Усе гэтыя пытанні павінны паўсядзённа знаходзіцца ў полі зроку старшынь сельскіх і пасялковых Саветаў дэпутатаў. Як гаспадар адносіцца да свайго дома, так кіраўнікі мясцовай улады павінны адносіцца да сваіх населеных пунктаў. Галоўная іх задача – арганізаваць людзей на добраўпарадкаванне сваіх двароў і вуліц, на якіх яны пражываюць. І гэтая работа павінна весціся пастаянна, а не ад выпадку да выпадку, у мерапрыемствах, якія прымаюцца, абавязкова ўказваць канкрэтныя тэрміны іх выканання.
У выступленні кіраўніка вобласці былі агучаны раёны, у якіх адсутнічае сістэма работы ў навядзенні парадку на могілках: Ляхавіцкі, Столінскі, Драгічынскі, Іванаўскі, Івацэвіцкі. Што тычыцца міні-палігонаў для адходаў, дык яны таксама ў многіх месцах утрымліваюцца з парушэннямі, на іх адсутнічаюць штатныя работнікі.
Не пакінуў па-за ўвагай Канстанцін Андрэевіч і такое пытанне, як дапамога вяскоўцам у вядзенні асабістых падсобных гаспадарак з боку сельгаспрадпрыемстваў. Пра тое, што не ўсе кіраўнікі гаспадарак з разуменнем ставяцца да клопатаў вяскоўцаў, некаторыя выдзяляюць работнікам неапрацаваныя соткі, непрацуючым і пенсіянерам – сена па астаткавым прынцыпе, – гавораць іх звароты ў вышэйстаячыя органы. Такія факты, на думку старшыні аблвыканкама, ніяк не ўпрыгожваюць ні кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў, ні старшынь сельскіх Саветаў. І інакш, як абыякавасцю да праблем людзей, іх назваць нельга. Пра абыякавасць з боку адказных асоб у вырашэнні патрэб людзей гаварылі на нарадзе і выступаючыя. А яе ў рабоце кіраўнікоў мясцовай улады не павінна быць. Бо абыякавасць, як вядома, бясплодная…
Надзея ЯЦУРА, “НТ”,
г. Драгічын

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Калектыў Іванаўскай падатковай інспекцыі ўстойліва ўваходзіць у лік лідараў падатковага ведамства

Следующая запись

Банкруцтва – гэта не заўсёды дрэнна