Беларускі каларыт і моц брэсцкіх асілкаў адзначаны на рэспубліканскім фестывалі “Алімпія-2011”

Беларускі каларыт і моц брэсцкіх асілкаў адзначаны на рэспубліканскім фестывалі “Алімпія-2011”

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

З палескай вёскі
У палескую вёску Вулька запрашалі члены брэсцкай дэлегацыі ўдзельнікаў і гасцей свята. Дзяўчаты ў народных яркіх строях з песнямі, танцамі і апетытнымі прысмакамі не пакінулі абыякавым нікога, хто прыехаў на фэст. Дарэчы, праходзіў ён у традыцыйным месцы – у пасёлку Ракаў Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Амаль тры дні ў цёплай сяброўскай атмасферы каманды з розных куткоў краіны дэманстравалі свае здольнасці.

Нагадаем, што раней актывісты абласной арганізацыі ГА “БРСМ” здзіўлялі журы і калег па фэсце бівакамі ў розных стылях – патрыятычным (“Брэсцкая крэпасць”), “кіношным” (“Вяселле ў Малінаўцы”), турыстычным (“Белавежская пушча”). Сёлета зрабілі акцэнт на палескі каларыт. За вынаходлівасць і атрымалі 3-е месца ў конкурсе бівакоў. Пакарылі берасцейцы журы і сваім кулінарным майстэрствам. На іх рахунку – 2-е месца ў намінацыі “Лепшая паходная страва”. Адразу тры варыянты пачастункаў прэзентавалі нашы гаспадыні. Асабліва запомнілася брэсцкая прэзентацыя песняй: дружна зацягнулі нашы землякі “Сёння ў нашай хаце свята…”
– Свята атрымалася вельмі насычаным і запамінальным, – расказала другі сакратар абкама ГА “БРСМ” Таццяна Венско. – Прыемна, што брэсцкая каманда не засталася без узнагарод. Аднак самае галоўнае, што ўсе ўдзельнікі атрымалі шмат пазітыўных эмоцый і запал добрага настрою.
Хлопцы “засвяціліся” на спартыўных спаборніцтвах. Дзяжурны па парку станцыі “Брэст-Усходні”  Андрэй Цыкаў 141 раз падняў гіру. У выніку – заслужаная “бронза”.
Спартыўны фестываль “Алім-
пія-2011” завяршыўся, назваўшы імёны лепшых. Прыемна, што берасцейцы таксама сярод іх. Па настроі моладзі зразумела: і ў наступным го-дзе берасцейцам будзе чым здзівіць канкурэнтаў з іншых абласцей.
Вольга СВІРЫДОВІЧ, “НТ”.
Фота з архіва ГА “БРСМ”.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Ці ёсць у вяскоўцаў альтэрнатыва калодзежам?

Следующая запись

Папесцім сябе крэветкамі…