Беларусь

  • Главная
  • Віншуем!
  • Каманда Брэсцкай вобласці перамагла ў рэспубліканскай спартакіядзе “Акадэмія мужнасці”

Каманда Брэсцкай вобласці перамагла ў рэспубліканскай спартакіядзе “Акадэмія мужнасці”


Залатыя мужчыны
У спаборніцтвах прымалі ўдзел байцы маладзёжных атрадаў аховы грамадскага парадку Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага і Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэтаў “Алмаз” і “Альфа”. Юнакі паказалі вышэйшы клас у перацягванні каната і чаўночным бегу і занялі першыя месцы. У падняцці гіры заваявалі “бронзу”. Кубак за 3-е месца атрымаў Мікалай Герасімук з Баранавіч. Як вынік, у агульнакамандным заліку –
“золата”.

Прыемным і хвалюючым момантам праграмы мерапрыемства стала ўручэнне знакаў “За адзнаку ў ахове правапарадку” і падзяк ад Цэнтральнага камітэта ГА “БРСМ” членам маладзёжных атрадаў аховы грамадскага парадку. Такі знак атрымаў студэнт БрДТУ, камандзір “Алмаза” Аляксандр Бобрык.
– Вельмі прыемна, што мой невялікі ўклад у ахову грамадскага парадку заўважаны на такім высокім узроўні, – расказаў Аляксандр. – У атрадзе “Алмаз” я ўжо тры гады. Пачынаў з байца, а цяпер узначальваю аб’яднанне. Неаднойчы мы займалі першыя месцы на прэстыжных спаборніцтвах і зборах, прымалі ўдзел у масавых мерапрыемствах. І хоць вучуся на машынабудаўнічым факультэце, але не выключаю, што звяжу жыццё з працай у міліцыі. Тым больш, што атрыманая ўзнагарода пацвярджае: займаюся важнай, патрэбнай справай.
Відавочна, што атрады аховы грамадскага парадку заслужылі станоўчую адзнаку, а іх аўтарытэт у маладзёжным асяродку заўважна ўмацаваўся.
Калі такія мужчыны клапоцяцца пра тое, каб на вуліцах было спакойна, няма чаго і хвалявацца!
Вольга СВІРЫДОВІЧ, “НТ”.
Фота з архіва ГА “БРСМ”.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля