Гісторыка-патрыятычнае аб’яднанне пры ветэранскай арганізацыі Ленінскага раёна г. Брэста – адзінае ў рэспубліцы
У Ленінскай раённай арганізацыі ветэранаў вайны і працы (яна сёння адзначае сваё 25-годдзе) каля паўтары тысячы чалавек актыву, які займаецца паўсядзённай работай у розных напрамках і цесна супрацоўнічае з выканаўчай уладай. Паводле агульнапрынятага палажэння працуе савет з 30 самых ініцыятыўных пенсіянераў, тры камісіі – маральна-патрыятычная, сацыяльна-бытавая і арганізацыйна-масавая. ПершЖ назву “Гісторыка-патрыятычнае аб’яднанне”. Ідэя ўзнікла сама па сабе. Жывём у горадзе над Бугам, вядомым на ўвесь свет мемарыяльным комплексам “Брэсцкая крэпасць-герой”. Таму менавіта нам неабходна расказваць праз жывых сведак гісторыю краю, ахопленага падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. Паўтаруся: гэта трэба не мёртвым, гэта трэба жывым. Найперш – маладому пакаленню, якое павінна ведаць праўду аб вайне, цаніць свабоду і ганарыцца героямі нашай зямлі, што змагаліся за перамогу.
Гісторыка-патрыятычнае аб’яднанне пры ветэранскай арганізацыі – адзінае не толькі ў вобласці, але і рэспубліцы. У яго складзе ажно 10 клубаў. Сярод іх – “Жывыя сведкі фашызму”, “Барацьба беларускага народа супраць нямецкіх захопнікаў”, “Песні нашай маладосці”…
Апошні карыстаецца асаблівай папулярнасцю ў горадзе, бо працуе сумесна з народным хорам ветэранаў вайны і працы імя Мікалая Шошчыца гарадскога Дома культуры. Гэта ўнікальная магчымасць зносін ветэранаў з моладдзю. У плане работы клуба значацца рэгулярныя сустрэчы са школьнікамі і студэнтамі навучальных устаноў, наведванне санаторыяў і вайсковых часцей. Нядаўна такая сустрэча адбылася з вучнямі брэсцкай сярэдняй школы №32, на якой члены клуба расказвалі пра гісторыю ўзнікнення песень ваенных гадоў. Мастацкі кіраўнік хора Алег Нярода знаёміў прысутных са спевакамі – удзельнікамі вайны, ветэранамі працы самых розных прафесій. У хоры спявае таксама чалавек, які перажыў усю ленінградскую блакаду. Аповеды чаргаваліся з песнямі ваенных гадоў. Калі ж загучала апошняя –
“Дзень Перамогі”, школьнікі, нібыта па дамоўленасці, падняліся з крэслаў, і гарэзлівыя ўсмешкі на некаторых дзіцячых тварах адразу зніклі.
З Лідзіяй Сяргееўнай Дракінай, якая спявае ў хоры і ўзначальвае камісію па сацыяльна-бытавых пытаннях, ідзём гарадскімі вуліцамі. Яна паказвае рукой на дамы, дзе жывуць ветэраны. За 8 гадоў работы на гэтай пасадзе жанчына добра вывучыла адрасы і праблемы тых, з кім часта сустракаецца не толькі для таго, каб павіншаваць са святам ці юбілеем…
Разумею і адчуваю: прэзідыум і савет Ленінскай раённай арганізацыі ветэранаў вайны і працы сваю работу будуюць не на паперы, а ў цесных зносінах з людзьмі, якія сваім жыццём заслужылі павагу, маральную і матэрыяльную падтрымку.
Аляксей ГАНЧУК, “НТ”,
Фота аўтара.
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.