Беларусь

23 сакавіка 2014 года адбудуцца выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў


23 сакавіка 2014 года адбудуцца выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў – падзея важная і значная для грамадзян нашай краіны.
Праз некалькі дзён  нам трэба будзе зрабіць выбар. Менавіта таму, што ў нас з вамі ёсць выбар – мы і звяртаемся да членаў прафсаюзаў  і іх сем’яў, да кожнага працаўніка вобласці, студэнта і пенсіянера.
Чалавек па прыродзе сваёй імкнецца да стабільнасці, росквіту і дабрабыту, дзейнічае  на перспектыву, складае планы, верыць і спадзяецца на лепшае. І, адпаведна, кожны з нас разумее, што ад нашай актыўнасці залежыць тое, якой будзе будучыня ў кожнага з нас і ў краіны ў цэлым. Кожны нясе адказнасць за сацыяльна-эканамічнае, духоўнае, культурнае развіццё нашага грамадства, нашай дзяржавы.  У нашых сілах і магчымасцях змяніць да лепшага многія аспекты жыццядзейнасці, павысіць наш дабрабыт, вырашыць іншыя пытанні і праблемы, якія ўзнікаюць у паўсядзённым жыцці. А для гэтага неабходна ўсім праявіць грамадзянскую пазіцыю, знайсці час наведаць выбарчыя ўчасткі і зрабіць свядомы выбар.
Мы заклікаем вас прыйсці на выбарчыя ўчасткі і аддаць свае галасы за ініцыятыўных, адукаваных кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў, якім вы давяраеце, якіх вы ведаеце па іх справах і ўчынках, якія сваёй працай і грамадзянскай пазіцыяй даказалі неабыякавасць да лёсу краіны і грамадства, тым самым вы выбераце правільны шлях далейшага развіцця вобласці і нашай любімай Беларусі!
Басалай М.І. – старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў; Бахмуцкова І.М. – старшыня абкама прафсаюза работнікаў лёгкай прамысловасці; Васільковіч І.К. – старшыня абкама прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых  прадпрыемстваў; Гаршчарук А.П. – старшыня абкама прафсаюза работнікаў аховы здароўя; Кісялёў А.С. – старшыня абкама прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў; Ковельская С.В. – старшыня абкама прафсаюза работнікаў гандлю; Крынец Г.У. – старшыня абкама прафсаюза работнікаў культуры; Мікуц Э.І. – старшыня абкама прафсаюза работнікаў розных форм прадпрымальніцтва “Садружнасць”; Сірач С.У. – старшыня абкама прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамбудматэрыялаў; Тарасевіч У.Г. – старшыня абкама прафсаюза работнікаў спажыўкааперацыі; Цяцерын С.А. – старшыня абкама прафсаюза работнікаў энергетыкі, электратэхнічнай і паліўнай прамысловасці; Флар’яновіч А.А. – старшыня абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу; Харытановіч В.А. – старшыня абкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі; Шамякова А.Я. – старшыня абкама прафсаюза работнікаў лесу; Шыпунова Г.В. – старшыня Савета старшынь камітэтаў прафсаюза банкаўскіх і фінансавых работнікаў.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля