Зварот ветэранаў і моладзі да выбаршчыкаў Брэстчыны

Зварот ветэранаў і моладзі да выбаршчыкаў Брэстчыны

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Мы, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, звяртаемся да вас напярэдадні выбараў у мясцовыя органы ўлады з заклікам знайсці магчымасць і прыйсці ў дзень выбараў на выбарчыя ўчасткі, а хто не зможа выкарыстаць такі варыянт – прагаласаваць датэрмінова ці падаць заяўку для галасавання ў дзень выбараў дома.
Ад таго, хто будзе выбраны ў склад мясцовых Саветаў дэпутатаў, у многім будзе залежаць, як будуць вырашацца ўсе нашы штодзённыя справы, а значыць, і ў цэлым ацэньвацца работа органаў нашай маладой суверэннай Рэспублікі Беларусь. Каму, як не нам, франтавікам, ведаць, што значыць згуртаванасць і мэтанакіраванасць у вырашэнні любой, нават самай цяжкай задачы.
Таму просім вас выканаць ваш грамадзянскі абавязак – прыйсці на выбарчыя ўчасткі і прагаласаваць за стабільнасць, бяспеку, за надзейную будучыню нашых дзяцей і ўнукаў.
КОТ А.М. – старшыня абласнога камітэта ветэранаў вайны абласнога савета ветэранаў;
САКАЛОЎ Н.І. – старшыня Брэсцкага гарадскога камітэта ветэранаў вайны гарадскога савета ветэранаў, абаронца блакаднага Ленінграда;
ІЗВАЛАВА Н.Я. – удзельніца Сталінградскай бітвы, член абласнога савета ветэранаў, дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь XII склікання;
ЛАПА С.Я. – удзельнік абароны Масквы, ганаровы старшыня Драгічынскага раённага савета ветэранаў;
МАКЛЮК І.Р. – генерал-маёр у адстаўцы, ветэран Вялікай Айчыннай вайны.

МАЛАДЫЯ ВЫБАРШЧЫКІ БРЭСТЧЫНЫ!

Наша краіна знаходзіцца напярэдадні важнай грамадска-палітычнай падзеі — выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь 27-га склікання, якія пройдуць 23 сакавіка 2014 года.
Ад нашага выбару, нашай актыўнай грамадзянскай пазіцыі, нашай згуртаванасці залежыць будучыня беларускага народа.
Актыўны ўдзел моладзі ў галасаванні – гэта наш удзел у кіраванні дзяржавай!
“Сёння будучыню выбіраеш ты!” – дэвіз сучаснага маладога выбаршчыка. Каб заявіць аб сваёй неабыякавасці да жыцця грамадства, кожны з нас павінен прыйсці на выбарчы ўчастак і зрабіць выбар у адпаведнасці са сваімі інтарэсамі і чаканнямі, прагаласаваць за кандыдатаў, якія падтрымліваюць курс на пабудову моцнай і квітнеючай Рэспублікі Беларусь!
Калі ты за стабільнасць і дабрабыт, за мір і росквіт – значыць, ты з намі! Менавіта ТВОЙ голас на выбарах можа стаць рашаючым!
Прагаласуем разам за будучыню нашай краіны!
Абласная арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Пра анкалогію, аптымізм і… аліўкавы алей

Следующая запись

З 23 па 28 сакавіка пройдзе чэмпіянат Брэста па боўлінгу для працуючай моладзі