Асабісты рэцэпт здаровага ладу жыцця Сяргей САСНОЎСКІ, уладальнік тытула “Містар Фітнес” конкурсу “Містар Беларусь–2014” (г. Пінск):
“Замест дыеты – прабежка”
– Усё ў вашых руках, як кажуць. Вось я ў дзяцінстве быў худзенькім – не скажу, што “скура ды косці”, але нейкім субтыльным. Марыў стаць дужым, як героі баевікоў, таму з ранняга дзяцінства пачаў захапляцца спортам. Выбар зрабіў на карысць лёгкай атлетыкі.
На працягу апошніх сямі гадоў актыўна займаюся ў трэнажорнай зале два-тры разы на тыдзень. Маё асабістае меркаванне: не мае значэння, колькі разоў ты займаешся, галоўнае – якасць трэніроўкі. Рэкамендую звяртаць увагу, як выконваеце практыкаванні: сачыце за тэхнікай, думайце і кантралюйце тое, што вы робіце, і выкладвайцеся не на 100, а на 120 працэнтаў! У дадатак да трэніровак у зале, бегаю. Лічу прабежку лепшай дыетай.
І, вядома ж, харчаванне. Ешце часта, але карысную і здаровую ежу. Гатую, дарэчы, сам. Раю часцей падыходзіць да пліты, а не частаваць сябе “фастфудам”. Тады, гледзячы раніцай у люстэрка, вы перапоўніцеся гонарам за сябе і за сваё цела. Ды і самаадчуванне будзе выдатным!
Добавить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.