Беларусь

Дача, лыжы і… бадзёрасць!


Ірына ПАДВАШЭЦКАЯ, начальнік Баранавіцкага раённага вузла паштовай сувязі:

– У нашай сям’і ёсць традыцыя – выхадныя праводзім на свежым паветры. Недалёка ад горада знаходзіцца наша дача. Да яе дабіраемся пешкі. Актыўна займаемся фізічнымі нагрузкамі. Нават калі работы па гаспадарцы нямнога, прыдумаем, чым заняцца. Разам з мужам і сынам практыкуем лыжны спорт. Вось чаму так радуемся снежнаму пачатку зімы.
Чытачам “НТ” раю менш заседжвацца ў горадзе і не абмяжоўваць сваё жыццё сценамі кватэры. Дыхайце свежым паветрам, трэніруйце фізічную вытрымку і атрымлівайце асалоду ад зносін з блізкімі людзьмі!

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля