Беларусь

“Шукайце раўнавагу!”


Віталь НАРЫВОНЧЫК, першы сакратар Пінскага райкама БРСМ: “Шукайце раўнавагу!”
Заўсёды трэба засяроджваць увагу на пазітыве. А яшчэ – правільна арганізаваць і працу, і адпачынак. Псіхалагічны камфорт для арганізма надзвычай важны. Можна не мець ніводнай шкоднай для здароўя звычкі, але хварэць.
Свой імунітэт умацоўваю фізічнай працай на свежым паветры. Жыву ў вёсцы Новы Двор, маю немалы ўчастак. Увагі патрабуе вінаграднік (у ім 17 гатункаў вінаграду), сад, дзе ёсць яблыкі, грушы, абрыкосы, персікі. Люблю рыбалку, ахвотна збіраю грыбы.
Перакананы: здароваму ладу жыцця навучыцца можна, а вось прымусіць чалавека прытрымлівацца яго нормаў – не. Тут трэба, каб выспела разуменне неабходнасці і здаровым быць, і здароўе берагчы.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля