Выбар, які падтрымалі

Выбар, які падтрымалі

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Падведзены вынікі абласнога “Фестывалю здароўя”
Як на практыцы фарміруецца здаровы лад жыцця? Наколькі эфектыўныя інфармацыйна-адукацыйныя тэхналогіі ў гэтай сферы? З такіх вось пытанняў, уласна кажучы, і пачынаўся абласны “Фестываль здароўя”. Прыдуманы ў нашым рэгіёне некалькі год таму, ён прыжыўся на Брэстчыне. І хоць гэты фестываль – бадай што самае працяглае ў часе мерапрыемства (акцыя доўжыцца год, і толькі потым рэзюмуюцца яе вынікі), ад яго ніхто не стамляецца.
Арганізатары “Фестывалю здароўя” – упраўленні аховы здароўя і адукацыі аблвыканкама, абласное аб’яднанне прафсаюзаў і Прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь у Брэсцкай вобласці, абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя – на чарговым падвядзенні вынікаў гэтага незвычайнага фэсту адзначылі актыўнасць моладзі, зацікаўленасць прафсаюзных арганізацый і ўстаноў аховы здароўя. У фінальнай частцы агляду ўдзельнічала амаль 90 калектываў устаноў і арганізацый Берасцейшчыны. Журы ацаніла, як знізіўся ўзровень захворванняў, дзе эфектыўней аказалася прафілактыка і інфармацыйна-адукацыйная работа, у каго лепшымі атрымаліся спартыўна-фізкультурныя і аздараўленчыя мерапрыемствы, якія ўмовы створаны для вучобы, працы, адпачынку з улікам забеспячэння выканання прынцыпаў здаровага ладу жыцця.
Пераможцамі сталі: сярод устаноў прафтэхадукацыі – Брэсцкі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй будаўнікоў, сярод агульнаадукацыйных устаноў – сярэдняя школа №9 г. Кобрына. Яна ж перамагла ў намінацыі “Лепшы клуб “Юны алімпіец”. Сярод устаноў аховы здароўя ў кірунку фарміравання здаровага ладу жыцця вылучыўся Пінскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, а лепшай прафсаюзнай арганізацыяй у гэтай справе прызнана суполка СВК “Астрамечава” Брэсцкага раёна. На гэты раз пераможцы сярод калектываў прадпрыемстваў (сельгасарганізацый) журы не вызначыла, але ж двух прызёраў назвала: КУШВП ЖКГ “Драгічынская ЖКГ” (2-е месца) і Баранавіцкі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі (3-е месца). Усяго ж 16 пераможцаў і прызёраў атрымалі дыпломы і падарункі, а яшчэ 7 калектываў журы адзначыла заахвочвальнымі прызамі.
Лідзія КУРБАТ, “НТ”.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

“Шукайце раўнавагу!”

Следующая запись

Пачуцці душы, узрушанасць сэрца