У суботу ў Баранавічах завяршылася адкрытае асабіста-каманднае першынство БФСТ “Дынама” па шматдзённай велагонцы, прысвечанае памяці чэмпіёна СССР Юрыя Дайбава

У суботу ў Баранавічах завяршылася адкрытае асабіста-каманднае першынство БФСТ “Дынама” па шматдзённай велагонцы, прысвечанае памяці чэмпіёна СССР Юрыя Дайбава

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Тыдзень – на веласіпедзе

Масавае вела-шоу ўжо стала традыцыйным. Увесь тыдзень спартсмены (у гонцы ўдзельнічаюць хлопцы 1995-1996 гадоў нараджэння) калясілі па Брэстчыне: праз Пружаны, Ружаны, Бярозу да Баранавіч. Свой іспыт удзельнікам наладзіла і надвор’е. “Але яго капрызы ніяк не перашкодзяць перамозе,” – упэўнены Аляксандр Рабушэнка, лепшы велагоншчык гонкі-пралогу, якая фінішавала ля сцен Брэсцкай крэпасці ў панядзелак.
У гонцы прымаюць удзел больш за 60 спартсменаў, сярод іх 18 кандыдатаў у майстры спорту, 22 маюць першы разрад. Дыстанцыя ў 300 кіламетраў, падзеленая на некалькі этапаў, выявіць лепшых спартсменаў, якія адправяцца на міжнародныя спаборніцтвы.
Крысціна ЗЯЛЁНКА,
студэнтка Інстытута журналістыкі БДУ.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

Рекламное агентство «Эверест» балует клиентов эксклюзивом в стиле «хенд-мейд» и не только…

Следующая запись

У чацвер Брэсцкую крэпасць наведаў унук легендарнага генерала Героя Савецкага Саюза Дзмітрыя Карбышава