Беларусь

Уладзімір СЫЧЭЎСКІ, начальнік упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама: “Ад звычкі – да патрэбы”


– Са здаровым ладам жыцця, несумненна, трэба сябраваць. У мяне гэты прынцып практычна ўвасабляецца ў абавязковае наведванне лазні на першую пару ў нядзелю, сістэмныя прагулкі на веласіпедзе, падтрымку належнай фізічнай формы.
Перакананы, што людзей варта прымушаць весці здаровы лад жыцця, бо пакуль што мода на здароўе недастаткова культывуецца, хоць гавораць аб гэтым нямала. Трэба дапамагчы чалавеку выпрацаваць звычку дбаць аб здароўі, якая потым перарасце ў патрэбу і фізкультурай займацца, і са шкоднымі звычкамі развітацца, і сачыць за сваім арганізмам, а не ўзгадваць аб ім, толькі калі нешта забаліць. Мяркую, што на карысць пайшла б і сацыяльная рэклама, калі вядомыя ў нашай мясцовасці людзі паказалі добры прыклад землякам.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля