Беларусь

Дзякуй, настаўнік!


30 год таму Уладзімір Калеснік стварыў пісьменніцкую суполку Берасцейшчыны
У турботах і клопатах, арганізацыйных і творчых, праходзіць жыццё берасцейскіх літаратараў апошнім часам. Для гэтага ёсць слушная нагода – 30-годдзе стварэння абласной пісьменніцкай суполкі, першым старшынёй якой стаў наш настаўнік і дарадца Уладзімір Андрэевіч Калеснік у лютым 1981 года.
У гэтыя дні берасцейскія пісьменнікі праводзяць сустрэчы са школьнікамі, студэнтамі, рабочымі заводаў, сялянамі, інтэлігенцыяй. Асноўная ж юбілейная ўрачыстасць запланавана на 19 лютага, а 13-й гадзіне, у абласной бібліятэцы імя М. Горкага. Галоўнай падзеяй свята стане прэзентацыя трэцяга нумара літаратурнага альманаха “Жырандоля”, на якую запрошана болей за 80 аўтараў з усіх куткоў вобласці.
Аляксей ФІЛАТАЎ,
пісьменнік,
Брэсцкі раён.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Генерация пароля