Сюрпрыз на Каляды

Сюрпрыз на Каляды

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Калектыў Ганцавіцкага раённага Дома рамёстваў удастоены спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
На традыцыйнае пытанне, якое звыкла ішло пасля прывітання, як жыццё-быццё, начальнік аддзела культуры Ганцавіцкага райвыканкама Ірына Марцінкевіч на гэты раз не хавала задавальнення: “У чаканні другой навагодне-каляднай радасці. – І тут жа патлумачыла: – Спачатку стала вядома, што Агарэвіцкай студыі выяўленчага мастацтва “З рога ўсяго многа” прысуджана званне ўзорнага аматарскага калектыву, а 8 студзеня наша Марыя Муха, дырэктар раённага Дома рамёстваў, едзе ў сталіцу для ўдзелу ў цырымоніі ўручэння спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь…”
Тым больш што падобная пачэсная ўзнагарода ў галіне культуры – не першая на Ганцаўшчыне. У 2004 годзе за значныя дасягненні ў эстэтычным і маральным выхаванні падрастаючага пакалення яе атрымаў калектыў цэнтральнай раённай дзіцячай бібліятэкі. І вось праз сем гадоў той ні з чым непараўнаны гонар ганцавіцкія культработнікі перажываюць зноўку. А разам з імі – і мы, берасцейцы. Таму давайце сёння ў 21 гадзіну 40 мінут уключым Першы канал і разам з краінай парадуемся за калектыў Дома рамёстваў з Ганцавіч, за Марыю Муху, якая з рук Прэзідэнта Беларусі атрымае заслужаную прэмію – за адраджэнне і захаванне народных рамёстваў, за далучэнне моладзі да традыцыйнай культуры. За шчырую працу…
Галіна МІХАЛЕВІЧ, “НТ”,
г. Ганцавічы.

Нет времени читать? Получите краткое изложение

ChatGPT Perplexity Grok Google AI

Предыдущая запись

“Заўсёды дапамагу!”

Следующая запись

Светлая мелодыя жыцця,