БрэстВялікая перамога “Маленькага кантры”Калекцыя моднага адзення дызайнера ТДА “Панда” Кацярыны Міхноўскай “Маленькае кантры” заваявала першае месца на рэспубліканскім конкурсе мадэльераў “Модны сілуэт”, які ўпершыню праходзіў у Мінску. У конкурсе прымалі ўдзел 22 калекцыі з усіх абласцей Беларусі.Брэсцкі раёнБыць разам!У Прыбужжы актыўна праходзіць маладзёжная патрыятычна-творчая акцыя “Разам мы – Беларусь!”, арганізаваная аддзелам па справах моладзі райвыканкама і РК БРСМ. У сераду мерапрыемства акцыі прайшло ў раённым Доме культуры ў вёсцы Чэрні, у пятніцу ініцыятыву маладых падтрымалі ў Знаменцы.БаранавічыТытулаваны смакЧатыры дыпломы атрымаў камбінат харчовых прадуктаў на рэспубліканскім конкурсе “Лепшы прадукт года-2010”. Таварамі-пераможцамі сталі: асарці №2, фасоля натуральная, павідла яблычнае, а таксама 5 нектараў – маркоўны з мякаццю, гарбузовы з мякаццю, слівавы з мякаццю, журавінава-бруснічны і яблычна-бруснічны “Вітамір”. Гран-пры конкурсу адзначана якасць прадукцыі баранавіцкага вытворцы.Баранавіцкі раёнГіпермаркет у АнтановаТАА “Брэст” выдзелены зямельны ўчастак каля вёскі Антанова для ўзвядзення на ім гіпермаркета па продажы харчовых тавараў. Яго будаўніцтва пачнецца ў пачатку наступнай пяцігодкі. Рэалізацыя інвестыцыйнага праекта дазволіць стварыць 150 рабочых месцаў і значна павысіць якасць жыцця ў вёсцы.БярозаВедаць свой крайНа базе Боркаўскай бібліятэкі прайшла семінарская вучоба па пытаннях краязнаўчай дзейнасці для бібліятэкараў раёна. Удзельнікі мерапрыемства ажыццявілі віртуальную вандроўку па боркаўскай зямлі, пазнаёміліся з новымі формамі работы, а таксама сустрэліся з краязнаўцам-аматарам, выкладчыкам БрДТУ Анатолем Гладышчуком.ГанцавічыАдукацыя на “дзясятку”7-8 снежня ў раёне прайшоў абласны семінар намеснікаў начальнікаў аддзелаў адукацыі гаррайвыканкамаў па вучэбна-метадычнай і выхаваўчай рабоце. У цэнтры ўвагі было кіраванне рэгіянальнай адукацыйнай сістэмай на аснове ацэнкі якасці адукацыі. З гэтай мэтай удзельнікі семінара наведалі Хатыніцкую СШ і гімназію ў Ганцавічах, абмеркавалі магчымасці павышэння якасці адукацыі ў Раздзялавіцкай і Агарэвіцкай сярэдніх школах. А напрыканцы падагульнілі: калі ўдасканальваць сваю работу – будзе і чаканы вынік.Драгічын26 тысяч пуцёвак у прафесіюУчора адзначыў 60-гадовы юбілей абласны аграрна-вытворчы прафесіянальны ліцэй, які пачаў сваю гісторыю ў статусе школы механізацыі. Пуцёўку ў прафесію за час існавання навучальнай установы атрымалі 26 тысяч чалавек. Сёння 44 педагогі прадаўжаюць традыцыі, а адукацыю можна набыць па 11 спецыяльнасцях. Паўтысячы дзяўчат і юнакоў вучацца тут зараз.ЖабінкаІ вучні, і настаўнікіЗ 2-га па 6-га снежня ў гарадской сярэдняй школе №3 прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню валанцёра. Вучні, найперш сябры гуртка “Добрыя сэрцы”, дапамаглі ветэранам вайны і працы расчысціць ад снегу падворкі, пабывалі з падарункамі ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Да добрых спраў вучняў далучыліся настаўнікі, якія сабралі грошы вучаніцы роднай школы для ўмацавання здароўя пасля аперацыі.ІванаваДэпутацкая групаРаённы Савет дэпутатаў зарэгістраваў групу “Адзінства”. Яе стварылі 11 дэпутатаў, якія з’яўляюцца актыўнымі членамі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. Кіраўніком групы абрана загадчыца раённай бібліятэкі імя Ф. Панфёрава Людміла Сідарцава.ІвацэвічыГуляем і… выхоўваемсяРаённы аддзел адукацыі на базе САШ №4 г. Івацэвічы правёў інтэлектуальную гульню па прававым выхаванні “Да 14 і старэйшыя…”. У склад 6 каманд, якія ўдзельнічалі ў ёй, уваходзілі і дзеці, што знаходзяцца на прафілактычным уліку ў школах і інспекцыі па справах непаўналетніх. Прайшоўшы шэсць тураў і выканаўшы шэраг заданняў прававой накіраванасці, перамогу атрымала каманда САШ №4 райцэнтра. Другім прызёрам сталі прадстаўнікі 3-й гарадской школы, трэцім – каманда Велікагацкай сярэдняй школы.Камянец“Мы з вамі”Так называецца дабрачынная акцыя, старт якой дадзены раённай арганізацыяй Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа. Яе мэта – аказаць дапамогу дзецям-інвалідам. Прозвішчы тых, для каго збіраюцца сродкі, напісаны на спецыяльных капілках, якія актывісты Чырвонага Крыжа ўстанавілі ў разлікова-касавым цэнтры філіяла ААТ “Бел-аграпрамбанк” і цэнтры банкаўскіх паслуг філіяла ААТ “ААБ Беларусбанк” у райцэнтры. Праявіць міласэрнасць і ўнесці лепту ў добрую справу можна да 25 снежня.КобрынКаралева восеніРоўна пяць гадзін доўжыўся на сцэне кінатэатра “Вясёлка” першы на Кобрыншчыне маладзёжны конкурс “Каралева Восень-2010”. Удзел у ім бралі 14 прыгажунь з гарадскіх навучальных устаноў, якія спаборнічалі паміж сабой у выкананні дзевяці разнастайных заданняў: мастацтва дэфіле ў штодзённым адзенні, візітка, спартыўнае дэфіле, майстар-клас цырульнікаў, творчы і кулінарны конкурсы і іншыя. Перамагла вучаніца 10 класа САШ №4 Марына Сурма. Яна і заваявала званне “Каралева Восень-2010”. “Міс Восень-2010” стала Марыя Дарашчук з 3-й школы, “Віцэ-міс Восень-2010” – Марыя Кірылюк з САШ №1.ЛунінецФінал – сёння!Сёння ў межах праграмы XXIII раённай спартакіяды прой-дзе фінал спаборніцтваў па валейболе сярод вучняў сярэдніх школ № 2 і № 4. Прэтэндэнтаў на лаўры вызначылі занальныя матчы, якія доўжыліся з канца лістапада да пачатку снежня.ЛяхавічыАдной рысі было мала…На пачатку снежня ў лесе паміж Тухавічамі і Востравам трое браканьераў застрэлілі рысь – жывёліну, занесеную ў Чырвоную кнігу. А ў дадатак яшчэ ўпалявалі і дзіка. Ды на гэтым удача адвярнулася ад іх, бо на шляху браканьераў паўсталі супрацоўнікі Ганцавіцкай раённай інспекцыі аховы прыроды і навакольнага асяроддзя. Парушальнікаў затрымалі. Вядзецца следства.МаларытаЦацка сваімі рукаміФутра, тканіна, ніткі – з чаго толькі ні робяць мяккія цацкі! А якую фантазію, індывідуальную і калектыўную, паказалі ўдзельнікі раённага конкурсу! На восьмай выставе мяккай цацкі – больш за 50 работ. Арыгінальныя вырабы, выдатнай якасці работы прадэманстравалі вучні Ланской, Радзежскай, Мельнікаўскай школ, СШ №1 г. Маларыты, раённай гімназіі. На абласную выставу, якая традыцыйна праходзіць у Брэсце ў час зімовых канікул, адабрана 20 лепшых цацак.ПінскУзоры персідскіх майстроўУ панядзелак у Музеі Беларускага Палесся адкрылася выстава, прысвечаная мастацтву Ірана. Упершыню пінчане могуць пазнаёміцца з традыцыйнымі рамёствамі далёкай краіны: знакамітымі персідскімі дыванамі, вырабамі дэкаратыўна-прыкладнога ўсходняга мастацтва – разьбой, роспісам, чаканкай, а на фотаздымках – убачыць славутыя мясціны таго краю. Удзел у адкрыцці выставы прынялі прадстаўнік дыпмісіі Ірана ў Мінску Махамат Хаш’ярыпур і намеснік старшыні Пінскага гарвыканкама Аляксандр Канеўскі.Пінскі раёнСтаноўчы вынік валанцёрстваКаардынатар маладзёжных праграм, галоўны спецыяліст па рабоце з моладдзю Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Эла Дулінец і дэлегат Дацкага Чырвонага Крыжа Крыстэн Нуэ пабывалі ў школе ў Аснежыцах. Яны пазнаёміліся з ходам выканання праекта “Рэалізацыя мясцовых ініцыятыў валанцёрскіх груп у аддаленых рэгіёнах Беларусі”, які падтрыманы Еўрапейскім саюзам. Педагог-псіхолаг Ала Лявашка разам са школьнікамі расказала аб ініцыятывах мясцовых валанцёраў і іх здзяйсненні.ПружаныУмацоўваецца эканоміка – паляпшаецца жыццёУчора старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар наведаў Пружаншчыну. Кіраўнік вобласці пабываў у Ружанах, агледзеў сацыяльную інфраструктуру пасёлка і сустрэўся з працоўным калектывам прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “Ружанская мэблевая фабрыка”. Гаворка вялася аб задачах, якія вызначаны на IV Усебеларускім народным сходзе. Разглядаліся перспектывы развіцця вобласці ў цэлым і Ружанскай зоны ў прыватнасці.СтолінФранцузскія канікулыЧатыры прадстаўнікі Століншчыны вярнуліся з паездкі ў Францыю, арганізаванай Міжнародным фондам развіцця сельскіх тэрыторый сумесна з французскай арганізацыяй INTERCO. Падчас падарожжа жыхары раёнаў Беларусі, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, пазнаёміліся з развіццём сельскагаспадарчага сектара Францыі.