Лепшай настаўніцай Брэстчыны стала Алена Пратасевіч з ДрагічынаУ Брэсце прайшоў фінал абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу прафесіянальнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь – 2011”.Дыплом I ступені, стужку пераможцы, каштоўныя прызы і падарункі ва ўпартай барацьбе заваявала настаўніца матэматыкі і інфарматыкі агульнаадукацыйнай сярэдняй школы №1 горада Драгічына Алена Пратасевіч. Яна і прызёры конкурсу – Алена Новік з САШ №15 г. Баранавічы і Аляксей Цвікевіч з САШ №3 г. Іванава – будуць абараняць гонар нашай вобласці на заключным этапе педагагічнага спаборніцтва ў Мінску.Юрый МАКАРЧУК, “НТ”.Фота аўтара.