14 КАСТРЫЧНІКА ПРАЙШОЎ XII З’ЕЗД ГРАМАДСКАГА АБ’ЯДНАННЯ “БСЖ”Журналісты з усёй Беларусі абмеркавалі дзейнасць сакратарыята і праўлення арганізацыі за прайшоўшыя пяць гадоў, намецілі задачы на будучае. У сваім выступленні першы намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч, адзначаючы, што грамадская думка фарміруецца нацыянальнымі СМІ, зазначыла: праўдзівасць інфармацыі, яе чысціня і аб’ектыўнасць павінны быць прынцыпам журналісцкай працы. Яна ўручыла дыпломы 2-й і 3-й ступеняў за перамогу ў рэспубліканскім творчым конкурсе “Не мінчане – пра Мінск” рэдакцыям “Вечернего Бреста”, “Ляхавіцкага весніка”, пружанскіх “Раённых будняў” і баранавіцкага “Нашага краю”.У прынятым звароце Беларускі саюз журналістаў заклікаў калег памятаць пра кодэкс прафесійнай этыкі і быць праваднікамі ідэй маральнасці.Старшынёй ГА “Беларускі саюз журналістаў” на другі тэрмін перавыбраны Анатоль Лемяшонак, галоўны рэдактар газеты “Рэспубліка”. Яго першым намеснікам па-ранейшаму застаўся Рыгор Сакалоўскі.Галіна МАЗІНА, “НТ”.