За 20 гадоў існавання гімназіі №3 г. Брэста на яе сцэне было паказана больш за 300 спектакляўВось і нядаўна ў нашай навучальнай установе прайшоў фестываль тэатральных калектываў. У акцёрскім майстэрстве спаборнічалі вучні старшых класаў. Пачаўся гэты фэст яшчэ ў снежні мінулага года, калі гледачоў зачароўвалі віртуозы малодшых класаў. Запомніліся вясёлыя верабейчыкі-першакласнікі з паказу “Маша-разявака”, абаяльныя матрошкі з пастаноўкі “Матрошкіны пацешкі”, танец злой дачкі з казкі “Марозка” ў выкананні Вікторыі Кмец.Старшакласнікі таксама з радасцю ўдзельнічаюць у спектаклях. У некаторых класах задзейнічаны амаль усе вучні. Безумоўна, гэта дапамагае ўмацаваць сяброўства, стварыць творчую і пазітыўную атмасферу, а класным кіраўнікам – рабіць першыя крокі ў рэжысуры. Цікава назіраць за тым, як, напрыклад, няздольны да вучобы вучань бліскуча выконвае галоўную ролю ў пастаноўцы. Цудоўна, што да лепшага змяніліся адносіны паміж класамі.За 20 гадоў існавання гімназіі на яе сцэне было паказана больш за 300 школьных пастановак, кожная з якіх вылучаецца сваёй адметнасцю, з розных бакоў характарызуе дзеючых асоб, нешта новае прыўносіць у жыццё вучняў. За гэты час былі падрыхтаваны пастаноўкі па п’есах брэсцкіх, беларускіх аўтараў, а таксама спектаклі па творах сусветна вядомых мастакоў слова. А перавага аддаецца казкам, якія грунтуюцца на дабрыні і любові.Суддзям, сярод якіх і гімназісты, вельмі цяжка было вылучыць самых таленавітых акцёраў і неардынарную пастаноўку. Лепшым прызнаны спектакль “Казка аб Фарбаградзе”, які паставіла Алена Кушчынская. Вельмі спадабаўся гледачам спектакль сямікласнікаў “Лятучы карабель”. Дзеці-акцёры прызналіся, што ім вельмі падабаецца пераносіцца са звыклых шэрых будняў у нязведаны казачны свет. А гэта значыць: на сцэне гімназіі будуць ставіцца новыя спектаклі, таму абавязкова запаляцца яркія зоркі самага прыгожага ў свеце мастацтва.Галіна ГЕДЗІК,гімназія №3 г. Брэста.Фота аўтара.